«Chambers and Partners» прызнала Максіма Знака вядучым юрыстам у сферы вырашэння спрэчак

Па выніках 2020 года агенцтва міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Chambers and Partners» прызнала беларускага юрыста Максіма Знака вядучым юрыстам у сферы вырашэння спрэчак і камерцыйнага/карпаратыўнага права.


Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі, адзначаючы, што з усіх юрыстаў у Беларусі ў рэйтынг трапляюць чалавек 20. І Максім — адзін з іх.

«Мы рады, што ў нашай камандзе ёсць Максім Знак, які застаецца верным прынцыпу “Закон павінен працаваць для ўсіх” нават у СІЗА», — кажуць у штабе Бабарыкі, выказваючы шкадаванне, што «людзі, якія прынялі рашэнне пасадзіць у СІЗА Максіма Знака, нават не ведаюць пра існаванне рэйтынгавага агенцтва "Chambers and Partners"».

Нагадаем, Максім Знак знаходзіцца за кратамі за сваю прафесійную дзейнасць і будзе там як мінімум да 9 сакавіка. Ён прызнаны палітвязнем.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Chambers and Partners» праводзіць ўсебаковыя даследаванні на аснове комплекснага аналізу дзейнасці юрыдычных фірм і юрыстаў і лічыцца адным з самых значных на рынку юрыдычных паслуг у свеце.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: