Дар'я Радзькоўская: Прывітанне, мамачка!

Пішу табе з тваёй роднай вёскі. Ужо наелася бабулінага баршчу, выпіла гарбаты з торцікам. Пасмяяліся, як заўсёды, з дзядулям. Ведаеш, у іх стаіць такая прыгожая елка, як у тваім дзяцінстве: з савецкімі навагоднімі цацкамі і срэбным дожджыкам. Абавязкова сфатаграфую, каб ты, як вернешся дадому, убачыла гэты маленькі цуд.

Як у цябе справы? Ці добра ясі? Ці трымаеш свае ножкі ў цяпле? Якую кніжку зараз чытаеш? Калі ласка, пішы пра ўсё падрабязна. Хачу падзяліцца, мамачка, з табою маленькай радасцю. Амаль пасля месяца блуканняў я вярнулася нарэшце дадому. Цяпер я зноў магу ляжаць пад любімым таршэрам і ўспамінаць нашы сямейныя вечары. Я адразу зрабіла генеральную ўборку, залезла ў кожны куточак кватэры, вынесла 3 пакеты ўсяго непатрэбнага (на мой погляд). Так што Новы год пачну з «чыстага аркуша».

Учора вярталася з крамы, дык пачаўся такі снегапад (а ў вёсцы снегу зусім няма). Я некалькі хвілін стаяла і лавіла сняжынкі. Адчула сябе так лёгка і бесклапотна — даўно так не было.

Нядаўна адправіла табе паштоўку з дзвюма совамі. Прызнайся, ці атрымала яе?

Памятаеш, я расказвала табе пра шопер? Дык вось, я яго ўжо забрала і хаджу з ім такая ўся модная.

Пра нашы сумесныя планы. Што мы з табой зробім найперш, як усё скончыцца? Куды пойдзем на каву? А як ты глядзіш на «марафон» фільмаў пра Італію? Я столькі ўсяго запланавала, засталося толькі цябе дачакацца. Толькі напісала пра Італію, як бабуля перадала паштоўку з савой ад цябе, дзе ты прыгадваеш пра наша падарожжа ў Сарэнта. Соўлмейты, менавіта так.

Я цябе вельмі люблю, дарагая. Пастаянна перачытваю твае лісты, яны падымаюць мне настрой. Дзякуй табе вялікі. Мы ганарымся табой, заўсёды памятай пра гэта. Бабуля з дзядулям перадаюць табе прывітанне і моцна абдымаюць. А я цалую ў носік. Да пабачэння, мая дарагая!

P. S. Праверым, ці памятаеш ты яшчэ англійскую мову. Будзем лічыць, што я замовіла для цябе песню на Новы год:

Dancing in my room, swaying my feet
Tryna give you love and a kiss on the cheek
Cotton candy skies like I’m stuck in a dream
And I’ve been feeling blue, you’re the one that I need
And baby, yeah, you give me reasons
Just to fight all of my demons
Yeah, I love it when you’re speaking
‘Cause you silence all my feelings.




Вы можаце падтрымаць Кацярыну Барысевіч лістом (не забудзецеся ўкласці чысты канверт).

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, д. 2.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: