Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку

Палітвязень, чалец ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Дзмітрый Фурманаў спыніў галадоўку.


Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікета па зборы подпісаў, калі здарыўся інцыдэнт з затрыманнем Сяргея Ціханоўскага і нібыта збітымі міліцыянтамі, пасля якога пачаліся затрыманні людзей з натоўпа, Дзмітрый сядзеў за сталом і працягваў збіраць подпісы. Да яго прыбеглі амапаўцы, схапілі пад рукі і пацягнулі праз сквер у машыну на вачах у яго бацькоў, якія таксама былі на пікеце.

Яму прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэкса.

Дзмітрыя Фурманава абвясцілі палітвязнем і вязнем сумлення не толькі айчынныя праваабаронцы, але і аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: