Гісторык Леанід Лыч у цяжкім стане з каронавірусам

Доктар гістарычных навук, вядомы прафесар і сталы аўтар НЧ другі тыдзень знаходзіцца ў 2-й бальніцы. Ляжыць Леанід Міхайлавіч не ў рэанімацыі, а ў агульнай палаце на чатыры чалавекі, час ад часу ён знаходзіцца пад кіслародам, піша Народная воля.

Некаторы час яны разам з жонкай Людмілай Мікалаеўнай хварэлі дома. Потым жонцы стала лепей, а яго хвароба то адпускала, то накрывала зноў.

Людміла Мікалаеўна — доктар. Яна зразумела, што без бальніцы, відаць, не абыдзецца.

«Леанід Міхайлавіч у шпіталях ляжаў толькі ў маладосці, яму не вельмі хацелася класціся, але што зробіш, — распавяла жонка Леаніда Лыча. — Мы з ім па тэлефоне некалькі разоў на дзень размаўляем. Яму то лепш, то горш. То ходзіць крыху, то зноў ляжыць. Ён скардзіцца на тое, што сіл няма і праз гэта — настрою. Але ж гэта адна з асаблівасцяў каранавіруса — многія з тых, хто хварэў, пра гэта распавядаюць. Тут патрэбны імунітэт і час. І яшчэ вера, што ўсё будзе добра».

Менш як праз месяц — 8 лютага — Леаніду Лычу споўніцца 92 гады.

Рэдакцыя «Новага Часу» зычыць Леаніду Міхайлавічу як мага хутчэй адужаць ад хваробы.

Артыкулы Леаніда Лыча ў НЧ 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: