Гісторыку Алесю Смалянчуку — 60 гадоў!

Аднаму з таленавітых гарадзенскіх гісторыкаў Алесю Смалянчуку 23 траўня спаоўнілася 60 гадоў з дня нараджэння.

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Потым аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук. Абараніў доктарскую дысертацыю, якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях ў апошнія 50 гадоў Расійскай імперыі.

Юбілей гарадзенскі гісторык сустракае з некалькімі выдатнымі кнігамі гістарычных даследаванняў пра нашу мінуўшчыну. Найперш гэта даследаванні наступнага кшталту: «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека», «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй» . Сенсацыйным выданнем летась стала яго манаграфія «Раман Скірмунт (1868-1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю», над якой гісторык працаваў 20 гадоў.

Алесь Смалянчук напісаў сотні навуковых даследаванняў. Ён з’яўляецца рэдактарам альманаха «Горад Святога Губерта», навуковым кіраўніком анлайн-праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», адным з кіраўніком навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі «Гарадзенскі Палімпсест» і многіх іншых.

Шчыра віншуем Алеся з юбілеем і жадаем яму новых творчых знаходак, кніг і вядома ж — здароўя на доўгія гады.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!