Як загінуў Машэраў? Новыя звесткі з архіваў КДБ у кнізе да 100-годдзя кіраўніка БССР

Да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння Пятра Машэрава крама «Акадэмічная кніга» прадстаўляе кнігу Славаміра Антановіча «Пятро Машэраў: Жыццё. Лёс. Памяць».

Кніга грунтуецца на дакументах, архіўных крыніцах, багатым гістарычным матэрыяле. Раман, які неаднаразова перавыдаваўся, дапоўнены новай, раней засакрэчанай інфармацыяй з архіваў КДБ. Напрыклад, чытач даведаецца пра ўсе сапраўдныя абставіны гібелі кіраўніка БССР.

Цікавымі для чытача будуць і ўнікальныя фота з архіва аўтара, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Наша Ніва


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-02-14 11:50:37
Я сустракаўся з Пятром Машэравым ці дакладней зблізку бачыў яго на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі на 60-годдзе БССР, якую ён адкрываў і на якой я прадстаўляў свой экспанат ад мінскага СКБ-3. Прыблізна за гадзіну да адкрыцця Пётр Міронавіч прыбыў і ў саправаджэнні спецоў прайшоў па ўсім экспанатам, ды такім чынам быў у курсе выставы, дый мог затым размаўляць аб ёй з гасцямі. Падчас адкрыцця былі касманаўты Валянціна Цярашкова і Ўладзімір Кавалёнак. Першая даволі хутка сышла, а другога мы абступілі і ён доўга распавядаў нам аб нядаўнім палёце ў космас.
  • Виктор
  • 2018-02-14 13:40:04
Петр Машеров был глыба,таких сейчас нет, да и быть не может, не то время.
  • петр
  • 2018-02-14 20:06:51
Был СССР были руководители ,нет СССР нет руководства

Каментаваць