«Лена годна вытрымае гэтае выпрабаванне»

Кацярына Сныціна — адна з найбольш вядомых баскетбалістак краіны. Капітан жаночай зборнай Беларусі, майстар спорту міжнароднай клясы. А яшчэ яна сяброўка Алены Леўчанка. Вось што яна распавяла Свабоде.
Кацярына Сніцына з мячом

Кацярына Сніцына з мячом


— Вядома, мы ж усе людзі, унутры было прадчуванне, што прыйсці могуць па кожнага. І, хоць я цяпер не ў Беларусі, хвалююся за кожнага спартоўца, хто падпісаў ліст да ўладаў і ўдзельнічае ў маршах. Што тычыцца Лены, так, яна была гатовая да такога павароту. Мы некалькі дзён таму размаўлялі, абмяркоўвалі розныя варыянты развіцця падзеяў. Зразумела, цяжка рыхтавацца да турмы, але, мне здаецца, яна ў той момант не разгубілася.

Добра яе ведаючы, упэўнена: Лена ўжо ўсё паставіла пад кантроль. І сама трэнуецца, і прыцягвае да практыкаванняў сукамерніц. Усцешыла відэа перад пачаткам суду, дзе яна расказвае, як дзяўчаты на нейкім паверсе спяваюць «Купалінку», што немагчыма ўжо зламіць дух беларускага народу. Цалкам у яе стылі. Таму нават не сумняваюся, што Лена годна вытрымае гэтае выпрабаванне.

Мы, наша нацыя, адзін аднаго спазналі гэтым летам. Разгледзелі суседзяў па двары, цудоўных людзей у сваім мікрараёне, горадзе, краіне. Відаць, і такі досвед таксама карысны, як ні дзіўна прагучыць.

Пасля выхаду з жодзінскай турмы Сяргей Шчурко (спартовы журналіст быў асуджаны на 15 сутак паводле таго ж артыкулу 23.34. — РС) казаў: там, за кратамі, людзі не толькі не падаюць духам, а яшчэ больш пераконваюцца, што робяць правільныя рэчы. І сістэму гэта выбівае з каляіны, калі яны ідуць аж на такія меры — арыштоўваюць такіх.

Цалкам чытаць па спасылцы: www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: