Людмілу Казак намінавалі на міжнародную адвакацкую прэмію

Адвакатку Людмілу Казак намінавалі на Міжнародную прэмію Lawyers for Lawyers. Ініцыятарам вылучэння яе кандыдатуры стаў нямецкі праваабаронца, былы міністр унутраных спраў ФРГ Герхарт Баўм.


Узнагарода адзначае заслугі юрыстаў, якія ўнеслі значны ўклад у абарону законнасці і правоў чалавека ў складаных умовах і забяспечвае грамадскае прызнанне працы і выдатных дасягненняў юрыстаў, якія падвяргаюцца рызыцы, паведамляе REFORM.by са спасылкай на Telegram-канал Каардынацыйнага савета.

Прыз складаецца з памятнага жэтона і 10 тысяч еўра. Прэмія будзе ўручаная шосты раз у Амстэрдаме ў лістападзе 2021 года. Сярод былых лаўрэатаў — юрысты з Зімбабвэ, Расіі, Калумбіі, Тайландзе і Турцыі.

Людміла Казак абараняла Марыю Калеснікаву. У лютым гэтага года яна пазбавілася адвакацкай ліцэнзіі за адміністрацыйнае правапарушэнне — непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. 24 верасня 2020 года Людмілу затрымалі ў цэнтры Мінска і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. На яе склалі два пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыі. У РУУС ёй не дазвалялі патэлефанаваць мужу, выклікаць адваката і хуткую. 25 верасня Казак аштрафавалі на 25 базавых велічынь за непадпарадкаванне. 15 красавіка суд адмовіўся задаволіць скаргу Людмілы Казак на рашэнне Мінюста аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: