Мікалай Лукашэнка назваў бацьку «агідным пацыентам»

Мікалай Лукашэнка распавёў, што бацька не заўсёды прыслухоўваецца да рэкамендацый лекараў. Па яго словах, так адбылося ўлетку мінулага года, калі яны разам перахварэлі каронавірусам.

Скрыншот з інтэрв'ю на тэлеканале "Расія 1" 


«Ну хіба прэзідэнты бываюць паслухмянымі?», — пракаментаваў Лукашэнка-старэйшы закранутую тэму. Сын жа назваў бацьку «вельмі дрэнным пацыентам, проста агідным» і паведаміў, што той адмаўляўся прымаць любыя формы лячэння і выконваць прадпісанні лекараў, паведамляе REFORM.by са спасылкай на РБК.

«Ён адмаўляецца рабіць усё, што неабходна рабіць, і чым больш яму кажаш, што неабходна гэта рабіць, прыводзіш фактаў, канкрэтных прыкладаў не з прыгожага далёка, а з, можна сказаць, суседняй палаты, што будзе, калі не рабіць, і ад гэтага толькі ўзмацняецца і ўзмацняецца яго адрынанне метадаў лячэння проста ў геаметрычнай прагрэсіі», — распавёў Мікалай у інтэрв’ю тэлеканалу «Расія 1».

Паводле слоў Лукашэнкі-старэйшага, ён «у гэты раз лячыўся», паколькі праз пяць дзён яму трэба было выступіць з пасланнем беларускаму народу і парламенту. Сын і бацька таксама заявілі, што пакуль не збіраюцца рабіць прышчэпку ад каронавіруса.

Нагадаем, 28 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перахварэў каронавірусам. Паводле яго слоў, лекары зрабілі такое заключэнне днём раней, а сама хвароба прайшла бессімптомна. Выступ з пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу адбыўся 4 жніўня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: