«Неверагодны Макс». Выйшаў электронны зборнік гісторый пра адваката Максіма Знака

У дзень, калі адвакату і члену прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, выйшла серыя гісторый «пра неверагоднага Максіма Знака».


У гэтых гісторыях, сабраных з інтэрнэту і ў тых, хто персанальна ведае Знака, асоба вядомага адваката раскрываецца з іншых бакоў. Усе мы ведаем, што Знак піша вершы, грае на гітары, стварае песні.

А ці ведаем мы, што ён да таго ж — яшчэ і спартовец-трыатлонец, выкладчык, турыст. Напрыклад, у жніўні 2019 года Макс зрабіў поўны Ironman ў Аўстрыі.

Поўны Ironman складаецца з плавання— 3,8 кіламетраў, язды на ровары — 180 кіламетраў, і бегу 42,195 кіламетраў (поўная марафонская дыстанцыя), якія трэба пераадолець без прыпынкаў.

Рыхтуючыся да гэтага, толькі за 8 месяцаў 2019 года Знак наплаваў 157 кіламетраў, наездзіў каля 7 тысяч кіламетраў на ровары, і набегаў блізу 1,6 тысячы кіламетраў!

Пры сярэднім часе праходжання гэтай дыстанцыі ў 12 гадзін 18 хвілін, Знак яе пераадолеў за 10 гадзін 12 хвілін 49 секунд.

Паводле TUT.BY



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: