Пайшоў з жыцця гарадзенскі паэт Юрка Голуб

У панядзелак, 12 кастрычніка, у Гародні ў шпіталі памёр вялікі паэт Гарадзеншчыны Юрка Голуб.

Юрка Голуб нарадзіўся ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна 20 кастрычніка 1947 года. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта і жыў у Гародні. З 1978 года працаваў загадчыкам аддзела культуры “Гродзенскай праўды”, а з 1978 года — загадчыкам мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлерадыё.

Юрка Голуб з 1971 года з’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. З друку выйшла шмат яго кніг паэзіі, сярод якіх – “Дрэва навальніцы”, “Векапомнае поле”, “Помню пра цябе”, “Сын небасхілу”, “Поруч з дажджом” і іншыя.

Паэтычныя радкі Юркі Голуба бралі пачатак у першую чаргу ў духоўных скарбах людскасці і былі скіраваны да ўсіх тых, хто жыў з ім поруч.

Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў выказвае самае шчырае спачуванне родным і блізкім людзям, а таксама ўсім яго землякам і сябрам.

Развітанне з паэтам Юркам Голубам адбудзецца ў сераду, 14 кастрычніка, у 11 гадзін у Гародні ў Каложскай царкве. Пахаваюць яго ў роднай вёсцы на Зэльвеншчыне. Светлая памяць…

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: