Пайшоў з жыцця вядомы расійскі журналіст Уладзімір Кара-Мурза

Уладзімір Кара-Мурза працаваў журналістам на тэлебачанні з 1992 году, перадае Радыё Свабода. Быў вядучым на старым «НТВ», вядучым аналітычных праграмаў на ТНТ і ТВ-6, яму было 60 гадоў.
silver.ru

silver.ru

Журналіст Уладзімір Кара-Мурза памёр на 60 годзе жыцця. Пра здарэнне паведаміў ягоны сын Уладзімір у сваім акаўнце ў Twitter.

«Сёння, 28 ліпеня, пайшоў з жыцця Уладзімір Аляксеевіч Кара-Мурза (1959-2019). Гісторык, тэлежурналіст, адзін з заснавальнікаў „старога НТВ“. Мой тата. Сышоў у 8 раніцы, у дзень сваіх імянін. Пра месца і час разьвітання сям’я паведаміць дадаткова», — напісаў ягоны сын Уладзімір.

Уладзімір Кара-Мурза працаваў на НТВ да канфлікту з «Газпрамам». Пасля «Справы НТВ», калі ў 2000-х акцыянеры змянілі кіраўніцтва канала і вялікая частка рэдакцыі звольнілася, Кара-Мурза працаваў таксама на тэлеканалах ТНТ, ТБ-6 і RTVi. Ён таксама супрацоўнічаў з Радыё Свабода і «Эхо Москвы».

У 2004 годзе разам з Гары Каспаравым, Віктарам Шандаровічам і некалькімі іншымі апазіцыянерамі стаў адным з заснавальнікаў руху за змяняльнасць улады «Камітэт-2008: Свабодны выбар».

Таксама Ўладзімір Кара-Мурза аўтар некалькіх кніг, у тым ліку, ён пісаў пра Беларусь. У сааўтарстве з Мусіенка выдаў кнігу «Куды ідзем, Беларусь, Расія, Украіна». У гэтай кнізе ён спрабаваў прааналізаваць, як перажылі крызіс 90-ых гадоў народныя гаспадаркі трох краін.

svaboda.orgcurrenttime.tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!