Адышоў у лепшы свет Анатоль Мяльгуй

Сёння пайшоў з жыцця музычны крытык, журналiст, сталы аўтар Новага часу", пiсьменнiк Анатоль Мяльгуй. Не вытрымала сэрца. Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму.


Развітанне з Анатолем адбудзецца 26 красавiка а 13.00 ў рытуальнай зале крэматорыя Паўночных могілак.

Анатоль Мяльгуй быў адным з самых вядомых сучасных беларускіх музычных крытыкаў i стваральнікаў рок-руху ў нашай краіне, аўтарам вялікай колькасці рэцэнзій і публікацый на музычную тэму. Ён удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» і «Тры колеры-ІІ» (у якіх упершыню на сцэну выйшлі гурты «Мроя», «Бонда» і іншыя). Сумесна з Вітаўтам Мартыненка выдаў кнігi пра айчынны рок — «Праз рок-прызму» і «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Апошняя была адзачана спецыяльным прызам на Рок-каранацыі-2006.

Анатолю Мiтрафанавiчу было 59 год… У снежні мы збіраліся адзначыць яго 60-годдзе...

Яшчэ пару дзён таму мы з ім размаўлялі, абмяркоўвалі планы на будучыя артыкулы. Ён быў поўны ідэй і планаў.

Рэдакцыя вельмі смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім спадара Анатоля. Ён толькі на год перажыў свайго сябру і паплечніка Вітаўта Мартыненку, які сышоў з жыцця 17 красавіка 2016 года. Нам будзе яго вельмі не хапаць. Светлая памяць!..


Усе артыкулы Анатоля Мяльгуя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-04-22 22:11:10
Сумна, што сыходзяць такія людзі, такія аўтары... Заўсёды з цікавасцю чытаў артыкулы А. М. Вечная памяць!
  • Аляксей Шалахоўскі
  • 2017-04-23 10:47:10
Выказваю спачуванні родным і блізкім, калегам і прыхільнікам у сувязі са смерцю вядомага музычнага аглядальніка, гісторыка культуры Анатоля Мяльгуя.
  • Марат Гаравы
  • 2017-04-23 13:38:24
Бывай, дарагі!
Спачуванні ўсім. хто ведаў
гэтага цудоўнага чалавека
Вечная яму памяць!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: