Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка

9 лістапада не стала таленавітага беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста Уладзіслава Ахроменкі. Пра гэта паведаміла racyja.com,  з якім супрацоўнічаў пісьменнік. Яшчэ 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт.

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Паходзіў з сям’і інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнай вучэльні. Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна (1978—1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984—1989, клас І. Цвятаевай). Працаваў выкладнікам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура».

З 1993 года працаваў па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Апошнімі гадамі актыўна супрацаваў з Беларускім Радыё Рацыя. Жыў у Чарнігаве і Менску. Як пісьменнік працаваў ў вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Дэбютаваў апавяданнем (1988 год) у часопісе «Бярозка». Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, суаўт. з М. Клімковічам).

Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваны. Апавяданні, навелы, эсэ Уладзіслава Ахроменкі друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Творы перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, расейскую і польскую мовы. Лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-я прэмія). Намінаваўся на літаратурныя прэміі “Гліняны Вялес” і прэмію Ежы Гедройця. У Уладзіслава Ахроменкі засталіся жонка і трое дзяцей.

"Новы час" выказывае шчырыя спачуванні сваякам, сябрам і калегам Уладзіслава. Светлая памяць!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-10 06:29:20
Ня ведаў гэтага беларускага чалвека.

Мне яшчэ трэ крыху пратрымацца. Гады тры таму ад падобнай напасці мяне спасла дачка, якая першай убачыла тое, што я адчуваў, але не зразумеў, што са мной. Затым яна адвезла мяне ў Лонг Айландскі шпіталь, дзе мяне спасла ці то індыйка, ці то пакістанка. Пасля гэтага мной займаліся і займаюцца габрэйка і габрэй: яна наша з Украіны, а ён здаецца амерыканец. Была яшчэ й маладая амерыканка між імі. Вельмі талковая лекар-дзяўчынка. Увогуле аб гэтым ведаеце вы і мая дачка. Мае мінскія брат і дзве сястры ня ведаюць. Але мужычок-габрэй даў мне магчымасць трымацца дагэтуль, як мае быць. Ён спец. Талковы лекар.

Годы. Мне 67. Больш няма чаго сказаць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-10 23:09:13
P.S. Мяркую, ты заблакаваў два камента змагароў да майго камента, Новы час. Навошта? Мне яны па боку, а вось для будучых пакаленняў няхай бы б-ч-б каменты тут былі. Бо інакш не даведаюцца нашы патомкі аб сапраўднай любові б-ч-б змагароў-псеўдаадраджэнцаў да сучасных супляменнікаў-іншадумцаў?
  • Игорь Кузнецов
  • 2018-11-11 22:15:13
Вечная память славному сыну белорусского народа.Это вторая невосполнимая потеря после ухода Леонида Морякова.Искрение соболезнование родным и близким.
  • Лявон
  • 2018-11-12 04:28:28
Адам Глобус пра яго цудоўнае эсе напісаў.