Памёр святар Фёдар Крыванос, даследчык рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства

Памёр протаіерэй Фёдар Крыванос — выдатны беларускі царкоўны гісторык, даследык рэпрэсій. Ён вярнуў з нябыту і паспрыяў кананізацыі святароў-пакутнікаў, што зведалі бальшавіцкія рэпрэсіі.

Пасля доўгай хваробы 1 чэрвеня  памёр заштатны клірык Мінскай епархіі протаіерэй Фёдар Крыванос, паведамляе «Свабода». 

Айцец Фёдар нарадзіўся 18 жніўня 1962 году. У 1985 годзе скончыў гістфак БДУ. Хрысціўся дарослым у мінскай царкве святога Аляксандра Неўскага ў 1987 годзе. У 1994 годзе мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пасвечаны ў дыякана, а пасля — і ў святара.

Скончыў Мінскую духоўную семінарыю ў 2001 годзе і Мінскую духоўную акадэмію ў 2007 годзе, шмат гадоў выкладаў у мінскіх духоўных школах.

Служэнне праходзіў у Свята-Духавым кафедральным саборы. Быў адказны за працу нядзельных школ у парафіях Мінскай епархіі, працаваў у Выдавецкай радзе Беларускай праваслаўнай царквы, быў сябрам Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай праваслаўнай царквы.

Апошнія гады хварэў і ў 2018 годзе быў залічаны за штат, аднак не пакідаў асветніцкай дзейнасці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы.

Шукаў імёны і біяграфіі клірыкаў Мінскай епархіі, закатаваных бальшавікамі. Справу гэтую пачаў яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Айцец Крыванос атрымаў дазвол працаваць у архіве КДБ Беларусі, там азнаёміўся са шматлікімі матэрыяламі следчых спраў рэпрэсаваных святароў і свецкіх вернікаў.

28 кастрычніка 1999 году Сінод Беларускага экзархата кананізаваў 23 асобы, якія прынялі пакутніцкую смерць за веру ў 30–50-я гады ХХ стагоддзя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: