«Перастаньце ганьбіцца!» Сцяпан Пуціла адказаў МЗС Беларусі на патрабаванне аб сваёй выдачы

Заснавальнік тэлеграм-канала Nexta, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, Сцяпан Пуціла, выдачы якога ад Польшчы патрабуе беларускае Міністэрства замежных спраў, адказаў на прэтэнзіі ўладаў краіны ў свой бок.


Ён заклікаў іх перастаць «ганьбіцца на ўвесь цывілізаваны свет, што 22-х і 25-гадовыя рэдактары тэлеграм-каналаў кашмараць увесь ваш рэжым, які дынамічна развіваецца апошнія 26 гадоў, які атрымаў 80% падтрымкі галасоў на выбарах», паведамляе telegraf.by.

Паводле яго слоў, «ніякія прызнанні каналаў экстрэмісцкімі, ніякія завядзенні крымінальных спраў, ніякія патрабаванні аб выдачы не дапамогуць вам пазбавіцца ад той сітуацыі, якая склалася з-за вас — з-за таго, што вы фальсіфікавалі выбары, вы забівалі людзей, вы працягваеце гвалт».

«Гэта не спыніцца, людзі працягнуць выходзіць, таму што вам канец. І мы зробім для гэтага ўсё», — падкрэсліў Пуціла.

Ён паабяцаў вярнуцца ў краіну ў хуткім часе і стварыць музей «Лялькаводства».

Нагадаем, 16 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часовага паверанага Польшчы Марціна Вайцяхоўскага. Беларускія дыпламаты запатрабавалі ад яго выдаць заснавальнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала NEXTA, прызнанага ўладамі Беларусі экстрэмісцкім.

Раман Пратасевіч, былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала, адказаў у сваім Twitter, што гатовы добраахвотна вярнуцца ў Беларусь пры ўмове, што ўлады краіны выдадуць Аляксандра Лукашэнку для трыбунала ў Гаазе.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: