Развітанне з Леанідам Барткевічам пройдзе 15 красавіка ў Белдзяржфілармоніі

Развітанне з заслужаным артыстам БССР, адным з удзельнікаў ансамбля «Песняры» Леанідам Барткевічам адбудзецца 15 красавіка ў Мінску, у Белдзяржфілармоніі.


Цырымонія развітання пройдзе з 10:00 да 13:00. Затым адбудзецца пахаванне на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы, паведаміў «БелаПАН» музыка і калега Барткевіча па «Песнярах» Вадзім Касенка.

Паводле яго слоў, Барткевіч пакутаваў на цукровы дыябет і ў апошні час стан яго здароўя пагоршыўся — чатыры дні таму артыста на «хуткай» забралі ў бальніцу.

«Арганізм не вытрымаў, і, на жаль, нашага Леаніда Леанідавіча не стала», — сказаў Касенка.

Барткевіч памёр 13 красавіка ў Мінску на 72-м годзе жыцця.

На Усходніх могілках пахаваныя заснавальнік «Песняроў» Уладзімір Мулявін, а таксама кампазітар, у 1990-х — музычны кіраўнік ВІА Алег Моўчан.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: