Самага тытулаванага тайбаксёра кінулі за краты

"Спартовая супольнасць абмяркоўвае арышт аднаго з найбольш тытулаваных трэнераў Беларусі і свету па тайскім боксе Юрыя Булата. Кажуць, што яго кінулі ў турму на 15 сутак. Гэты чалавек сам з’яўляецца легендай беларускіх адзінаборстваў, адным з першапраходцаў тайскага боксу ў краіне. Ён выгадаваў некалькіх чэмпіёнаў, у тым ліку Дзмітрыя Вараца", — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Мikoła Bieńka.

Юрый — мой першы трэнер па муай-тай, чым я ганаруся дагэтуль. У падлеткавым узросце бацькі прывялі мяне ў падвальнае памяшканне клуба “Сінцяо”, які месціўся ў 1990-х у "сталінцы" па вуліцы Казлова. Пазней клуб пераехаў у адну з панэлек каля станцыі метро “Усход”.

Памятаю трэніроўкі Юрыя Булата з удзячнасцю. Яны мяне навучылі таму, што на кожнага моцнага чалавека заўжды знойдзецца мацнейшы. Юрый, нягледзячы на тое, што з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам свету, -- вельмі адкрыты чалавек. Па-за рынгам прытрымліваецца міралюбівых поглядаў. У сеціве можна знайсці многа інтэрв’ю з Юрыем, якія ён дае на роднай мове. У адной з гутарак трэнер сказаў, што прычыны поспеху беларускіх байцоў на чэмпіянатах — у тым, што “ў нашых венах — кроў ваяроў Вялікага княства Літоўскага”.

Не сумняюся, што сярод яго продкаў — мужныя і высакародныя людзі, якія, у адрозненне ад апрычнікаў цяперашняга рэжыму, не ўздымалі руку на безабаронных людзей. Цікава, што адчувалі боўдзілы, якія затрымлівалі славутага трэнера? Спадзяюся, аўтограф паспелі ўзяць? Дарэчы, “Сінцяо” ў перакладзе на беларускую мову — “адвага”. Свабоду Булату!"

Абставіны затрымання знакамітага спартоўца невядомыя. Зараз Юрый на Акрэсціна. Яму далі 15 сутак.

Выкананне песні "Мая Беларусь" Булатам


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: