Святлана Алексіевіч з трыбуны ААН заклікала ўлады Беларусі да дыялогу з народам

«Беларускае грамадства разумее, што працэс выхаду з грамадска-палітычнага крызісу — доўгі і складаны, што неабходны дыялог. Але для яго неабходна ўзаемнае разуменне бакоў, што патрэбна гуманізацыя сітуацыі ў краіне», — заявіла Алексіевіч у Савеце ААН па правах чалавека ў Жэневе, дзе праходзіў прамежкавы разгляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.


«Грамадства гатовае да дыялогу, але ён немагчымы ў сітуацыі, калі ўлады трымаюць у закладніках палітвязняў і працягваюць забіваць, катаваць і калечыць свой народ, пераследваць іншадумцаў. Грамадства гатовае да новай краіны — краіны, якая паважае меркаванне, якая падзяляе адказнасць, краіне без гвалту, якая паважае закон і правасуддзе. Ці гатовая ўлада да дыялогу аб гэтых простых і важных пытаннях?», — цытуе Алексіевіч АФН.

У сваім выступе пісьменніца распавяла аб агульнай сітуацыі ў краіне і аб забойстве Рамана Бандарэнкі, па факце якога да гэтага часу не ўзбуджана крымінальная справа.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: