Святлана Ціханоўская: муж ганарыцца мной і верыць, што мы справімся

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю TUT.BY распавяла пра тое, як змянілася за апошнія месяцы, а таксама пра дзяцей і мужа Сяргея, які зараз знаходзіцца за кратамі.

Святлана Ціханоўская. Фота ТАСС

— Калі я бачу вашыя фатаграфіі, дзе вы сустракаецеся з Меркель або стаіце ля Брадэнбургскіх варот, то прыгадваю вас, калі вы яшчэ былі жонкай арыштаванага Ціханоўскага. З канца мая з вамі адбыліся ашаламляльныя перамены. Вы сябе памятаеце тым чалавекам?

— Ды памятаю, я такая ж і засталася на самай справе, баязліўка страшная. Але шмат чаму можна навучыцца. Я зусім не ўмела даваць інтэрв'ю, мне было няпроста доўга гаварыць, але гэтыя веды і разуменне, пра што трэба гаварыць, як данесці галоўныя думкі, як сказаць хутка, але змястоўна, таму што ўсе вакол палітыкі і часу ў іх на цябе няма — гэта усё прыходзіць. У душы я тая ж, навучылася гаварыць, кажу больш жорсткія рэчы, імідж, кажуць, змяніла, касцюм надзела. Але ў гэтым няма нічога асаблівага, матулі касцюм не патрэбны быў.

— Дзеці наогул разумеюць, кім стала іх мама?

— Дачка маленькая і не разумее, але хочацца плакаць, калі яна кожны вечар пытаецца: «Мама, а тата хутка прыедзе? А дзе тата?». Старэйшы сын, я так думаю, ведае, што тата ў турме. Я казкі пра камандзіроўку распавядаю, але ён глядзіць YouTube, таму разумее, што адбываецца. Але не задае мне пытанняў, думаю, усведамляе, што гэта цяжкая гісторыя для мяне. І ў апошні час, калі дачка пытае, дзе тата, сын сур'ёзна адказвае ёй: «Тата хутка прыедзе, не хвалюйся». Супакойвае замест мяне.

— Сяргей ведае аб вашых поспехах, аб сустрэчах на вышэйшым узроўні? Як рэагуе?

— Так, яго адвакат бачыцца з ім па магчымасці два разы на тыдзень, усё расказвае. Ён увесь час перадае, што ганарыцца мной, і пра беларусаў вельмі шмат кажа: верыць, што ўсё было не дарма, што мы справімся. Вядома, там усе вельмі чакаюць вызвалення, як і мы тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: