Уладзімір Някляеў пра Алеся Адамовіча: Не парушыў прыстойнасці ў сабе ні дзеяннем, ні словам

«95 гадоў Алесю Адамовічу. Вялікаму (бо глыбокаму: прачытайце яго "Карнікаў" ці хоць бы паглядзіце фільм "Ідзі і глядзі", зняты па яго сцэнары) пісьменніку, аднаму з найадметных людзей нашай найноўшай гісторыі», — піша Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.



Рыцару ідэі.

Ён быў яе бясстрашны рыцар. Інтэлігентны, мяккі, далікатны — і бясстрашны. Ва ўсім і перад усімі. Перад Гарбачовым, Ельцыным... Калі некаму і не выказваў праўду ў твар, дык толькі праз адно: каб не надта пакрыўдзіць.

Неяк у размове з ім я сказаў, што ў жыцці ёсць само жыццё –— і спосаб жыцця. Ён паківаў, спытаў: «І які, па-твойму, у мяне спосаб?..»

Тады я не знайшоў, што адказаць. Праз гады адказ знайшоўся: спосабам яго жыцця была ПАРЫВІСТАСЦЬ. Гэтак ён, парывіста, жыў — і так, парывіста, сышоў.

Аднойчы прапанаваў (пра што напісаў я ў рамане «Гэй Бэн Гіном»): «Давай мы з табой пагадненне заключым. Дамовімся, што мы абодва — прыстойныя людзі. А таго, хто табе пра мяне ці мне пра цябе скажа, што не, давай пасылаць як найдалей. Гэта будзе апошняя, але самая важная частка нашай дамовы. У мяне заключана некалькі такіх, і павер: няма нічога лепшага, што гэтак бы дапамагала, вымагала захоўваць прыстойнасць. Вядома, пры ўмове, што ты заключаеш дамову з прыстойным чалавекам. З такім, які яе не парушыць...»

Ён не парушыў прыстойнасці ў сабе ні дзеяннем, ні словам. Тым самым не парушыў ні спосабу свайго жыцця, ні жыцця самога.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: