Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 снежня на Усходніх могілках

Першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 снежня на Усходніх могілках Мінска.


З 11 да 13-й гадзіны пройдзе развітанне ў Цэнтральным доме афіцэраў, паведаміла агенцтва Інтэрфакс-Захад.

Вячаслаў Кебіч памёр раніцай 9 снежня ад каронавірусу. Яму было 84 гады.

Кебіч быў першым прэмʼер-міністрам незалежнай Беларусі. Ён узначальваў урад з 1991 да 1994 года, калі прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку.

8 снежня 1991 года Кебіч разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: