З юбілеем! Міхаілу Жамчужнаму — 65!

Днямі атрымаў ліст ад старажыла-палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён піша, што пасля закліку беларускіх праваабаронцаў напісаць ліст палітвязням атрымаў пачак лістоў і паштовак ад незнаёмых яму людзей. У гэтай сувязі ён дзякуе ўсіх, хто надаў яму ўвагу і падтрымаў цёплым словам.


Жамчужны перажывае за Паўла Севярынца і іншых актыўных грамадзян, якія апынуліся за кратамі па палітычных матывах. Ён таксама захапляецца Вольгай Нікалайчык, якая перанесла 30-сутачны адміністрацыйны арышт, у тым ліку ў карцары. Яму самому давялося правесці ў ШІЗА 488 сутак!

З карэспандэнцыяй у Жамчужнага ўзнікаюць «перабоі». Частку яго лістоў, як паведаміў палітвязень, знішчылі. Ён піша, што за «цынізм».

14 жніўня Міхаілу Жамчужнаму споўніцца 65 гадоў. З іх больш за пяць гадоў (з ліпеня 2015 года) ён знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Пры гэтым не губляе веры ў сваё хуткае вызваленне і лепшую будучыню краіны.

Прапаную чытачам «Новага часу» павіншаваць паштоўкамі аднаго з самых узроставых палітвязняў Беларусі. Яго адрас: 213410, г. Горкі Магілёўскай вобласці, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, брыгада 31 (ПКТ).

Pэдакцыя НЧ далучаецца да віншаванняў герою нашых публікацый!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: