Трымайся, Кацюша! Маё каханне дапаможа табе ўсё пераадолець
Мая каханая! Пісаць жонцы ў турму — гэта цяжкое пакаранне. Віншаваць жонку ў турме з навагоднімі святамі і рабіць гэта праз адкрыты ліст, бо звычайныя лісты да яе не прапускаюць цэнзары, — пакаранне яшчэ больш цяжкае. Але іншай магчымасці сказаць табе «З Новым годам і Калядамі!» я проста не маю.