FIFA атрымала хабар?
Футбольны свет не разумее, якім чынам Расія і Катар здолелі атрымаць права праводзіць чэмпіянат свету па футболу. Прапануем агляд прэсы на гэту тэму.
Рашэнне пра тое, што Расія і Катар правядуць турніры, адпаведна, у 2018-м і 2022-м годзе, нагадаем, было прынята 2 снежня ў Цюрыху і адразу паставіла на вушы ўсю супольнасць заўзятараў самай
папулярнай гульні ў свеце. Ніхто не чакаў такога. Загадзя ўсе лічылі, што турнір 2018 года будзе, хутчэй за ўсё, прымаць у сябе Англія.