Не падабаецца падатак — не плаці!
У Вялікабрытаніі адсвяткавалі гадавіну самых буйных антыпадатковых пратэстаў у сучаснай гісторыі Альбіёну.
Галоўным фактарам пратэстаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як Poll Tax Revolt, была супярэчлівая падатковая і камунальная палітыка кансерватараў, якія на той час кіравалі краінай. Гэта было ўжо трэцяе
прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр, і, дарэчы, менавіта правал падатковай рэформы 1990 года зрабіў гэтую кадэнцыю апошняй.