Шляхам гадоў
Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і
звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй.