Маці Ігара Салаўя верыць у перамогу і не верыць у беларускі суд
Ігар Салавей, палітзняволены, актывіст Руху «За Свабоду» з Пінска, — хіба адзіны з прадстаўнікоў «традыцыйнай апазіцыі», затрыманы па справе аб «масавых беспарадках» 9 жніўня. За кратамі — з верасня 2020 года. Яго затрымалі 3 верасня ў сваёй кватэры. З Марыяй Салавей мы паразмаўлялі пра тое, што яна думае, чаго чакае ад суда і як падтрымлівае сына.