Здароўе нацыі пад забаронай
Напрыканцы чэрвеня ў афіцыйнага Мінска ўзніклі праблемы яшчэ з адной краінай, дзе праходзілі аздараўленне дзеці з Чарнобыльскай зоны, — з Канадай. Прычына ўсё тая ж —
беларускія ўлады сцвярджаюць, што прымаючы бок не жадае забяспечваць моцныя, юрыдычна завераныя гарантыі вяртання беларускіх дзяцей на радзіму. Канадскае ж МЗС настойвае на тым, што яно не толькі
падрыхтавала адпаведны пакет пагадненняў, але і пераслала паперы ў Беларусь. Аднак ніякіх заўваг па ім чамусьці не паступіла.