Сыход Аляксея Караля пацвердзіў, наколькі важна быць маральным чалавекам
Фігура Аляксея Караля, безумоўна, застанецца ў гісторыі краіны — як палітыка, дзеяча нацыянальнага дэмакратычнага руху, рэдактара недзяржаўных выданняў, журналіста. Але чытаю
водгукі-спачуванні, і амаль усе людзі апелююць найперш да маштабу гуманістычных якасцяў асобы Караля. Цяпер усё больш прынята гаварыць пра поспехі, рэйтынгі, дабрабыт. А вось жа па выніку выходзіць,
што шчырасць, суперажыванне і справядлівасць не згубілі ў цане.