Балонскі працэс: «Мы рухаемся» Пытанне — куды?
Прарэктар па навукова-метадычнай працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Ігар Цітовіч увесь ход рэформ вышэйшай адукацыі апісвае досыць лаканічна: «Мы рухаемся». Тым часам эксперты Грамадскага Балонскага камітэта прыйшлі да высновы, што, па сутнасці, ні адно з абавязацельстваў,
узятых беларускім бокам у 2015-м, не выканана цалкам і ў тэрмін.