Якой будзе новая Беларусь? Яна ўжо ёсць!
Рэвалюцыя ў Беларусі нараджае сапраўдную магутную нацыю,
дзе народ — не тыя беларусы, пра якіх звыкла кажуць: «а можа, так і трэба» ці
«мая хата з краю». Аказваецца, сучасныя беларусы — салідарныя, крэатыўныя,
смелыя, нястомныя і гераічныя.