Як Лукашэнка галасаваў за Шушкевіча
Першы сапраўдны беларускі парламент запрацаваў 30
гадоў таму. Менавіта той склад Вярхоўнага Савета пераўтварыў БССР у Беларусь і
абвясціў яе незалежнай. Менавіта з таго складу парламента выйшлі дасюль самыя
папулярныя беларускія палітыкі, у тым ліку два кіраўнікі нашай краіны. Паколькі
цяпер Вярхоўнага Савета няма, як, па вялікім рахунку, і парламента паводле яго
сутнасці і прызначэння, тагачасны дэпутацкі склад можна назваць легендарным.