Малдаванін, які паважае нашу мову або “Вянок сяброўства”
Многія з тых, хто прыехаў з іншых краін у Беларусь, жывучы тут працяглы час, так і не засвоілі нашых звычаяў, цураюцца беларускай мовы. Але ёсць сярод іх і прыемныя выключэнні. Неяк я паабяцаў
цудоўнаму чалавеку, зараз нябожчыку, былому галоўнаму рэдактару газеты “Новы час” Аляксею Каралю напісаць пра свайго знаёмага, малдаваніна Васіля Семянюка, які за непрацяглы час
жыцця на нашай зямлі зрабіўся амаль малдаўскім беларусам, або беларускім малдаванінам. Хаця са спазненнем, але я выконваю абяцанне, дадзенае Аляксею Сцяпанавічу. Свой артыкул я прысвячаю яго светлай
памяці .