Як паводзіць сябе падчас допыту. Практычныя парады
Гэтыя парады аўтар калісьці напісаў для сваіх таварышаў, зыходзячы з уласнага досведу. Упершыню яны былі апублікаваны ў НЧ у 2018 годзе. Але, улічваючы сённяшнія рэаліі, — ужо 157 чалавек у Беларусі прызнаны праваабаронцамі палітвязнямі (сярод іх — і сам Мікола Дзядок), мы вырашылі, што парады, як паводзіць сябе падчас допыту, будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў.