Слуцкі збройны чын: 100-гадовая гісторыя, якая ахоўвае і натхняе
Сярод лёсавызначальных падзей адно з цэнтральных месцаў займае Слуцкі збройны чын, антыбальшавіцкі
антырасійскі рух на Случчыне. Гэта падзея адразу выйшла за рамкі лакальнай
гісторыі, стаўшы ў шэрагі найважнейшых нацыятворчых акцый,
гістарычных сведчанняў імкнення беларусаў да незалежнасці.