А.Саннікаў: 2010 год абудзіў краіну
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў у мінулым месяцы атрымаў палітычны прытулак у Вялікай
Брытаніі. У Беларусі засталася жонка Ірына Халіп, aсуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю выкананьня прысуду, i 5-гадовы сын Данік. Пра матывы і прычыны выезду з краіны, пра свае
бліжэйшыя пляны і пра ацэнку сытуацыі ў Беларусі Андрэй Саньнікаў гаворыць зь Сяргеем Шупам.