Калінкіна: Пакуль АМАП ганяецца за бел-чырвона-белымі майткамі, дэманструючы адданасць, Лукашэнка рыхтуе ўмовы капітуляцыі
Лукашэнка робіць вонкава супярэчлівыя заявы. Ці то ён гатовы змагацца за ўладу «да апошняга амапаўца», ці аб’яўляе Год народнага адзінства. На самай справе, у гэтым ніякай супярэчнасці няма, лічыць Святлана Калінкіна.