Крызіс — гэта...
Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка даволі рэзка выказаўся наконт антыкрызіснай праграмы апазіцыі. «Заводы неадкладна «парэзаць», прыватызаваць, зямлю раздаць
людзям... Мне сёння кажуць — прадай. Па такіх цэнах, што гэта фактычна азначае аддаць задарма, — абурыўся Лукашэнка. — Чые яны ідэі нам з вамі падкідваюць? Ясна чые:
хтосьці, відаць, праплаціў, вось яны і пачынаюць плявузгаць. Не атрымаецца! Сёння ніхто нічога не плануе прадаваць задарма.