Снег. Таксі. Украіна...
Сёння ў нас у Піцеры першы па-сапраўднаму зімовы дзень — са снегам. Аднак падставаў для радасці ўсё адно мала, бо снег ідзе такі мокры, што пагражае ператварыцца ў брыдкі дождж, а
сіберны вецер шчодра б’е па твары буйнымі пухнатымі снежнымі шматкамі-аплявухамі. І хоць жыццё ў гэтым горадзе хутка навучае абыходзіцца без парасона, у такія дні, як сёння, гэта звычка
контрпрадуктыўная. Ва ўсялякім разе, калі трэба хутка дабрацца пешкі па Фантанцы ад Сянной плошчы да Неўскага.