Як спыніць заражэнне?
Пакуль каронавірус шчыруе па планеце, пакінуўшы агаломшанымі мільёны ці нават мільярды людзей, некаторых стрэс і страх, наадварот, мабілізуюць, натхняюць на новыя творы. Так, вядомы італьянскі пісьменнік і фізік па адукацыі Паўла Джардана паспеў напісаць эсэ «Заражэнні» (з італьянскай літаральна «У заражэнні» / Nel contagio), прысвечанае каронавірусу.