Віктар Карамазаў: «Імкнуся паказаць, як выяўляецца творчая асоба»
Адзін з вядомых пісьменнікаў пакалення шасцідзясятнікаў, Віктар Філімонавіч Карамазаў прысвяціў шэраг кніг адлюстраванню жыцця і творчасці беларускіх мастакоў: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Антона Бархаткова, Гаўрыіла Вашчанкі, Фердынанда Рушчыца, Анатоля Бараноўскага.