Бабруйск: На заводзе, дзе пратэстуюць працоўныя, звольніўся ідэолаг
З бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольніўся намеснік дырэктара па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічных пытаннях Пётр Слабадчук.
Пра гэта паведаміў ён сам, адказваючы на пытаньне пра сітуацыю на прадпрыемстве ў сувязі з пратэстам працаўнікоў.
«Вы мяне выбачайце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, таму што я больш там не працую. Усё, да пабачэння, хлопцы. Больш мне не тэлефануйце з вашымі пытаннямі», — заявіў
Пётра Слабадчук.