Прывітаньне, шаноўныя чытачы!
Так складаецца, што мы, журналісты, у сваіх матэр’ялах, якія вы чытаеце ў газеце ці на сайце, паводле нашай этыкі і правілаў не можам выказваць свае ацэнкі і ўласныя меркаванні нават
датычна таго, пра што пішам. Нам галоўнае – падаць вам інфармацыю як мага больш аб’ектыўна. Але выказацца часам вельмі хочацца. На маю думку, блог – найлепшы спосаб гэта
зрабіць. Не ўсё, як вы разумееце, трапляе ў газету, яна ж не гумавая.