Постсавецкі сіндром
Надоячы ўбачыў, як на крамах ды іншых будынках вывешваюць афіцыйныя, дзяржаўныя сцягі. Што зноўку такое? Ці хтосьці хутка прыязджае ў госці да беларускага правадыра? Дык, не, ён сам далёка ад Беларусі, і на ўікенд у яго запланаваны яшчэ сустрэчы з арабскім шэйхам, спадкаемным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамедам бен Зідам аль-Нахаянам. Дык што? Адказ знайшоўся вельмі хутка.