Дружба народаў
Акупацыя 1941-44 гадоў - чорная старонка ў гісторыі Беларусі. Пасля вайны, дзякуючы савецкай прапагандзе, усе злачынствы, што здзяйсняліся на акупаванай тэрыторыі, па дэфолце прыпісваліся
немцам. Але мае гутаркі з бабулямі ды дзядулямі выявілі: немцы былі “натто культурні (дзед Ігнат) і “сядзелі на бальшаку ў штабе
(бабуля Зоя), выступаючы, калі можна так выславіцца, мэнэджэрамі знішчэння. Насамрэч у Беларусі падчас акупацыі віраваў цэлы кацёл нацыяў. Я вырашыла сабраць тут згадкі сваіх продкаў - пазітыўныя ці
негатыўныя - пра розныя нацыі ў вялікай айчыннай вайне, як яны іх пабачылі.