У БДУ наводзяцца новыя парадкі

Роўна год таму Андрэй Кароль стаў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тады здавалася, якая розніца хто? Усё адно нічога не змяніць,пакуль не абрынецца ўся сістэма. Але ж можа стаць усё горш. Яно так і адбылося…
Кадр з фільма "Сцілягі"

Кадр з фільма "Сцілягі"

Не буду ручацца за стан іншых факультэтаў, магу толькі сказаць пра свой Інстытут журналістыкі. Яму я аддаў 4 гады і летась паспяхова яго скончыў. Да сёння я абараняў сваю альма-матэр. Журфак мяне не навучыў, як правільна пісаць, затое і не казаў, за каго трэба галасаваць. Але галоўная перавага майго таго журфака – адсутнасць рэальнай ідэалогіі і сістэмы. Нават, наадварот, людзі і тая атмасфера вакол зрабілі мяне свабодным. Шэраг добрых выкладчыкаў, прадметаў і студэнтаў сапраўды давалі адчуванне свабоды.

За ўвесь час навучання я не сустрэў ні разу праблемы з цэнзурай і нейкімі сур’ёзныя абмежаваннямі. Я заўсёды праходзіў практыку ў незалежных выданнях, выязджаў на міжнародныя канферэнцыі і трэнінгі ў час заняткаў, на апошніх курсаў праз працу прапускаў шмат семінараў і лекцыі. Нават у дыпломнай рабоце мне без ніякіх нараканняў дазволілі аналізаваць сегмент недзяржаўных медыя і гісторыю прэсы нацыянальна-дэмакратычнага руху. Усё, канешне, не было ідэальна, але быў глыток свабоды, значна большы, чым у школе.

Цяпер я не ўпэўнены, што такое застанецца. Новы рэктар амаль адразу ўзяўся «наводзіць парадкі» ў Інстытуце журналістыкі. Верагодна, сапраўды праз «усёдазволенасць» і занадта «нефармальнае» навучанне. Ужо праз паўгады знялі з пасады дэкана Дубовіка і ў гэты ж месяц рэарганізавалі Інстытут журналістыкі ў факультэт, што фактычна азначае поўнае падпарадкаванне рэктару Каралю без ніякіх свабод і ўхіленняў.  

Хоць ужо не навучаюся, але падтрымліваю сувязі са студэнтамі журфака. Па іх словах, сёлета амаль нікога не пусцілі на практыку ў буйныя незалежныя выданні. Калі і далей перашкоды працягнуцца, то ўвесну такое можа паўтарыцца ўжо з размеркаваннем.  

Камянём спатыкнення стаў увод платных адпрацовак за большасць практычных заняткаў. Слаба веру, што гэта робіцца дзеля грошай альбо нейкай матывацыі для студэнтаў. На маю думку, асноўная прычына – усталяванне моцнага кантролю над студэнцтвам і максімальнае пазбаўленне моладзі свабоды дзеяння ды выбару. Гэта не толькі памяншэнне «вольнадумцтва» ў студэнтаў, але і заганянне ў пэўныя рамкі ўзроўня сярэдняй школы. Што далей: увядзенне формы, абавязковага харчавання ў сталоўцы і суботнікаў? Бо да такога абсурду ўсё і ідзе.  

Механізм запушчаны. Цяпер не будзе таго, што раньш было, застанецца толькі надпіс БДУ. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-28 00:19:02
Н-да. Начал за здравие, а закончил за упокой. Слухай сюды, бел-чырвона-белы: канчоўка тваіх опусаў заўжды павінна быць станоўчай. Заўжды. Ад гэтага моманту да таго калі па клаве не зможаш клацаць.
Наступнае. Не лезь у палітыку альма-матар - ты ўсё роўна нічога ў ёй не рубіш. Заўжды твой БДУ павінен заставацца для цябе ВНУ Намба Ўан.
І трэццяе, самае галоўнае: НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ не існуе і ніколі не існавала. А калі ты апынуўся тут у НЧ, то гэта азначае, што дрэнна вучыўся, дрэнны спец. Бо тут ўся твая "адсутнасць рэальнай ідэалогіі і сістэмы", якія быццам бы "зрабілі цябе свабодным" (ад каго ці чаго? ты легальны беларускі мультымільярдэр?) ёсць пісаніна маладога несмышленыша.

"Усё адно нічога не змяніць,пакуль не абрынецца ўся сістэма. "

Якая сістэма? Ты ўжо ў сістэмах разбіраешся? А якая сістэма лепей: тая што не абрынулася ці тая якая абрынецца? Ўкраіна да снежня 2013 ці Ўкраіна сёння? Расейская імперыя да 1917 ці РБ пасля 1991, 1994, 2018? Ты рубіш у сістэмах? Тады НЧ твой СМІ.
  • ВР
  • 2018-09-28 08:06:06
"Не буду ручацца за стан іншых факультэтаў, магу толькі сказаць пра свой Інстытут журналістыкі". Каб ацэньваць (не)эфектыўнасць рэктара і параўноўваць яго з папярэднім, акурат і трэба аналізаваць стан розных факультэтаў, а не аднаго... IMHO, папярэдні рэктар таксама ліберальнасцю не вылучаўся: чаго вартае прызначэнне Г-на дэканам філасофскага ф-та.
Што да зніжэння статусу інстытута журналістыкі - каб іншых праблем не было... Яшчэ 2 гады таму гучала думка, што гэты інстытут/журфак увогуле варта зачыніць як перажытак савецкага часу: http://belisrael.info/?p=8364