Важныя няважныя выбары
Выбары ў мясцовыя саветы фактычна скончыліся. Увесь час, пакуль яны ішлі, нам шмат разоў казалі, што мы «удзельнічаем у фарсе», «легітымізуем уладу»,
«выбараў няма», і ўвогуле, гэта насельніцтву не цікава, і гэта не тая падзея, каб пра яе пісаць. Канешне, значна цікавей тое, што адбываецца ва Украіне. Там і падзеяў больш, і яны
больш яскравыя, больш глабальныя, ды й пытанне «Ці адпачнем мы сёлета ў Крыме?» нас так ці інакш кранае.