Выратуй жыццё!
Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.
Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Экс-валацуга Мішка: балбатлівы пястун і прыгажун гатовы стаць адзіным і непаўторным

Пяшчотны сэрцаед Дзік гатовы да спаткання ў любы дзень!
Прыгодаў гэтага неверагоднага сабакі хопіць на некалькі сезонаў серыялу. Яго падабралі малым шчанюком на адной з брэсцкіх вуліц. Здавалася, далей усё будзе надзвычай добра. Але праз колькі часу ён апынуўся ў пункце ўтрыманння беспрытульных жывел.

Багіра атрымала другі шанец знайсці свой дом. Дапаможам?
Лютаўскім вечарам Багіра сядзела ля аднаго са шматпавярховікаў у мінскім мікрараёне Сухарава і ціха замярзала. Яна ўжо не магла нават дайсці да ратавальнай шчыліны ў падвал. Багіру зусім замяло снегам, калі котку ўбачыла валанцёрка і забрала дадому на ператрымку.

Двойчы выратаваная Ніка шукае сям'ю, дзе не здрадзяць

Аліса ды Меліса — два цудоўныя сонейкі

Кадэт — немалады, але верны ахоўнік
На адным з прадпрыемстваў Мінска ўжо некалькі гадоў на ланцугу жыве сабака. Прыходзілі і звальняліся людзі, мяняліся правілы, а ён нязменна на трохметровым ланцугу служыць верай і праўдай. Такіх, як Кадэт, шмат, ён мае звычайную сабачую знешнасць. Ён нічым не звяртае да сябе ўвагі, акрамя гучнага голасу.

Тэрмінова патрэбна ператрымка ці дом!
Гэты сабака замярзаў каля Смалявіцкага РАУС. Пэўна, яго гаспадар таксама трапіў у бяду. На сабачае шчасце добры чалавек не прайшоў міма. Так небарака атрымаў часовы прытулак. Але ў чалавека дома ўжо ёсць вялікі сабака, яму цяжка з двума. Патрэбна ваша дапамога!

Шукаем сям'ю для Лорда Брабуса
Позна ўвечары кіроўцы на трасе атрымлівалі добрую порцыю адрэналіну, калі ён раптам з'яўляўся перад машынай. Ён кідаўся да кожнага аўтамабіля — шукай свой. Верагодна, яго проста выкінулі — як непатрэбную рэч, як смецце. А ён працягваў чакаць і верыць, што гаспадар за ім вернецца — ён жа яшчэ зусім малы і не можа без чалавека.

Ліза — сямейны тэрапеўт і лепшы сябра

Малады чорна-белы прыгажун пакуль не мае імя і свайго дома. Вы можаце іх яму даць. Абноўлена: ужо дома!
Жыццё гэтага шыкоўнага ката пачыналася зусім звычайна, як і тысячы іншых падобных. Ён нарадзіўся ў закінутых гаражах у адным са старых раёнаў Мінска.

Салодкая котачка-красуня шукае дом
Халодным лістападаўскім вечарам валанцёрка падышла да свайго аўто, каб ехаць па справах, як раптам пачула незвыйчайны гук з боку капота. Адкрыла і ўбачыла трох кацянят, якія спрабавалі сагрэцца. Зразумела, што іншыя справы ў той вечар былі адкладзены.

Болту будзе цудоўным кампаньёнам для шпацыраў пасля маршаў!

Фрося Хіжынкова чакае свой найлепшы дом!

Долі выцягнулі з таго свету. Дзеля любові і шчасця
Валанцёрка толькі адвезла ў новы дом чарговага сабаку і ехала ўжо дадому, калі ўбачыла ля дарогі нешта незвычайнае. Цяжка ўявіць, якімі жорсткімі могуць быць людзі! Неверагодна худы, збіты сабака дыхаў праз раз. У яго нават не было сіл скуголіць ад болю, але пачуўшы на сабе цёплую руку чалавека, удзячна яе лізнуў.

Рэй страціў гаспадара пасля жнівеньскіх падзей. Дапаможам яму зноў стаць шчаслівым?
Міліцэйскі гвалт у Беларусі пасля 9 жніўня закрануў не толькі людзей. Еўрарадыё распавяло сумную гісторыю аднаго сабакі, які пасля жнівеньскіх падзей страціў свайго гаспадара.

Белачка — найлепшы антыстрэс!
Раней у Белачкі быў дом і сям'я. Але гаспадары кінулі яе, калі прыватны сектар у мінскай Лошыцы пачалі руйнаваць — паехалі ў новую кватэру, а сабаку кінулі. Белачка знайшла прытулак на будоўлі, там, дзе раней быў яе дом. Яе сям'ёй сталі два іншыя кінутыя сабакі і вартаўнік. А потым Белачку забралі на ператрымку валанцёры.

Спакойны і ўраўнаважаны Уран чакае свайго чалавека

Сапраўдная прыгажуня Флінта

Лакі ніколі вас не ўбачыць, але будзе любіць усім сэрцам
Калі валанцёры ўпершыню яго ўбачылі... Змардаваны, пераламаны, знясілены, сляпы сабака з Лельчыц, ён туліўся да рук як кацяня. Нават дарослыя барадатыя мужыкі не маглі стрымаць слёз, гледзячы на яго. Ці людзі тыя, хто зрабіў усё гэта з малым, даверлівым шчанюком?
