10 карапузаў шукаюць мам і тат!

На іх натрапілася валанцёрка месяц таму, калі гуляла са сваім сабакам. На голай зямлі паміж гаражамі ляжаў знясілены сабака. Вакол варушыліся нованароджаныя шчанюкі. Іх мама была зусім без сілаў і не супраціўлялася пераезду на ператрымку. А можа і адчувала, што людзі хочуць дапамагчы.

Разам з мамай былі выратаваныя яе дзеткі — сем хлопчыкаў і тры дзяўчынкі. Дзесяць чароўных карапузаў шукаюць самых лепшых мам і тат!


Шчанюкам крыху болей за месяц.


Яны зусім здаровыя, апрацаваны ад паразітаў, ужо самастойна ядуць прыкорм. Вельмі вясёлыя і цямлівыя малыя. Вырастуць сярэдняга памеру, да 40 см у карку.


Яны вельмі чакаюць вас! Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца! +375 (44) 732-14-76 Вікторыя (вайбер), +375 (44) 519-53-18 Уладзіслаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: